Счётчик скачек MONERO
03085
Счётчик скачек MAGNETAR
0962

[BLR] (Crossover) M.G. (MG) - К Чорту Гарэлку - 2014, MP3 (lame), 320 kpbs

Ответить на тему
 
Автор Сообщение

star21 ®

Пол: Женский

Стаж: 11 лет

Сообщений: 262214

Откуда: Екатеринбург

Создавать темы 12-Авг-2016 15:20

[Цитировать]

M.G. (MG) / К Чорту Гарэлку
Раздача перезалита 03.10.15 в MP3 по просьбам трудящихся
Раздача размещена для ознакомления, после прослушивания не забудьте приобрести диск, если Вам понравился материал
Жанр: Crossover
Страна исполнителя (группы): Беларусь
Год издания: 2014
Аудиокодек: mp3 (lame) 320 kbps
Тип рипа: tracks
Продолжительность: 27:18
Наличие сканов в содержимом раздачи: нет
Обложка: вшита (500х500)
Источник: собственный CD
Lossless Раздача
Треклист:

01. Бульбатрэш
02. Nail King
03. К Чорту Гарэлку
04. Пагоня
05. S.O.U.L.
06. Price Of Life
07. Дзяцюкі

Дополнительная информация об исполнителе

Гурт «M.G.» Год заснавання 2014.
Хлопцы з Наваградка, якія пачалі сваю дзейнасць у Менску. Гурт, не абмежаваны стылістычнамі бар'ерамі, дзейнасць якога рухаецца у напрамку...які завецца БУЛЬБАТРЭШ!
Раней удзельнікі M.G. гралі ў розных музычных праектах, такіх як : Metalgues, Shark.
Заснаванне гурта суправаджалася выхадам альбому "К чорту гарэлку", які складаецца з сямі кампазіцый. Назва рэлізу зыходзіць з песні К чорту гарэлку (на словы вершу Л. Геніюш- К чорту гарэлку).
Прэзентацыя новага альбому адбылася ў Мінскім клубе TNT rock club шостага ліпеня (06.07.14).
Склад гурта:
Уладзіслаў Мазалеўскі (бас, вакал)
Герман Кулік (гітара)
Артур Кулік ( бубны)
Павел Рэвека (гітара)

Дополнительная информация об альбоме

Гурт M.G. – новы альбом “К чорту гарэлку”
Праца над запісам пачалася ў пачатку лютага 2014. Запіс альбому адбываўся ў г. Мінску на працягу амаль чатырох месяцаў.
Так здарылася, што пасля нашага канцэрту на “Рок Ёлке”, наш добры знаёмы Андрусь Кійко параіў нам паспрабаваць зрабіць запіс якога-небудзь сынглу на яго студыі. Вось тады, дзесьці праз тыдзень мы ўжо сядзелі на той самай “KeyOk soundrecords” , ды цалкам уцягнутыя ў працу выраблялі сынгл- дзецішча “К чорту гарэлку”.
Калі песьня была ўжо амаль гатова , мы сапраўды захапіліся, ды вырашылі працягваць працу над запісам, разумеючы, што для рэалізацыі гэтай ідэі патрэбна шмат часу ды нейкай самааддачы.
Галоўным чынам, працэс запісу адбываўся ўвесь вольны час. Калі толькі ў кагосці з нас з’яўлялася магчымасць - ён тут жа ляцеў ды запісваў свае партыі. Трэба сказаць, што сам падыход быў насамрэч сур’ёзны. Пачыная з суботы і да панядзелка мы проста жылі на студыі.
Прыходзілася таксама пераадольваць шмат іншых цяжкасцяў, звязаных з пастаяннымі прыездамі ў Мінск нашага вакаліста Мазаля, які сам зараз засядае ў Гародні. Але, як бы там не было, адносіны ў калектыве былі зусім не напружаныя, бо атмасфера музычнай творчасці заўсёды разводзілася гумарам. Лічу, што менавіта гэта рыса ўсіх нас аб’ядноўвала ды дапамагала лепш разумець адзін аднаго. Калі робіш нешта адно на працягу доўгага часу, трэба заўсёда заставацца засяроджанным на тым, што ты робіш; таму жарты, нібы піва з пахмелу, дапамагалі трымацца патрэбнага напрамку.
Усё ж такі, наш энтузіязм галоўным чынам паўплываў як на запіс, так і на гучанне. Мы неспяшаючыся ішлі да таго, што шукалі; спрабавалі шмат розных варыянтаў аранжыровак, але ў выніку зышліся на тым , што зараз можна пачуць на дыску.
Паспрабавалі зрабіць нешта крэатыўнае, з аднаго боку няхай і дзікае, але з другога нестандартнае ды спадзяемся цікавае. Назва альбому “К ЧОРТУ ГАРЭЛКУ” зыходзіць з песні “К чорту гарэлку” (на словы Л.Геніюш). Глыбокі сэнс гэтай назвы адпавядае сучасным рэчаіснасцям. Адлюстраванне творчасьці беларускіх класікаў у музыке, спрабаванне передаць тыя ж самыя эмоцыі , адчуць усё гэта праз мелодыю– мабыць нейкая частка гэтай ідэі. Раскрыццё беларускага гучання як у фальклоры так і нейкім западнаэўрапейскім метале, як мы яго бачым .
Так атрымалася, што некаторыя з нашых песен раней выконваліся на канцэртах. Бо частка з іх затрымалася да запісу з даўняга часу, а іншая частка –новая, таму альбом можа паказацца разнапланавым. Спачатку для запісу было адабрана восем песень з усіх задумак, але, у рэшце рэшт, зышліся на сямі. Спадзяюся, што усё астатняе яшчэ будзе пачута.
Дыскі выданы пад лэйблам БМА-group, так што сёння іх можна набыць.
Як можа паказацца, пасля выхаду альбома трэба браць адпачынак, але, на жаль, для Наваградскага трэш-гурта гэта зусім не перспектыўна. Будзем граць канцэрты, ды працягваць працаваць над новым матэрыялам.
Гурт «M.G.» Год заснавання 2014.
Раней удзельнікі M.G. гралі ў розных музычных праектах, такіх як : “Metalgues”, “Shark”.
Існуючы пад рознымі праектамі, гурт выстапаў на такіх фестывалях як “Басовішча”, “Live in rock”, “Музыкальный апельсин”, наведаў шмат рыцарскіх фестываляў ( Мстыслаў, Каменец і г.д.) , выступаў у розных клубах, ды наведаў шмат розных гарадоў нашай краіны. Граючы як “Metalgues” у 2009 годзе гурт стаў фіналістамі рок батлу, у 2010 на “Рок калядах” перамог у намінацыі “ТРЭШ ДЫ ЎГАР”, а ў 2011 стаў пераможцам на фестывалі Live in rock.
Але, менавіта ў 2014 годзе, гурт вырашыў зацвердзіцца ў сваёй назве і ў складзе, а таксама пачаць сваю творчую дзейнасць з новага лісту. Замацаванне гурта суправаджалася выхадам альбому "К чорту гарэлку", які складаецца з сямі кампазіцый.
Прэзентацыя новага альбому адбылася ў Мінскім клубе TNT rock club шостага ліпеня (06.07.14).
Герман Кулік ( Гітара)
[Профиль] [ЛС]
Показать сообщения:    
Ответить на тему

Текущее время: 22-Ноя 06:16

Часовой пояс: UTC + 5



Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете прикреплять файлы к сообщениям
Вы не можете скачивать файлы